Цi малая яна, мая малая радзiма

Мая малая радз?ма…
Чаму малая? Не такая яна ?жо ? малая. Яна, як тыя круг? на вадзе, – з самага маленькага разыходз?цца ?сё большым? ? шырэйшым?.
У маленьк?м – самым першым – калыска; мама, тата, сястрычка, што сх?ляюцца над табой.
Наступны, большы круг, ахопл?вае хату, па якой ты рухаешся, перапа?заючы высакаватыя парожк?; двор, куды тупаеш, каб пагуляць з Туз?кам ц? паганяць курэй; хле?, дзе Макара?на падо?ць Лыску ? напо?ць цябе цёплым сырадоем…
А до?гая-до?гая вул?ца з цёплым мякк?м пылам дарог? ? в?льготнай казытл?вай травой уздо?ж дваро? тва?х сябро? ? суседзя? адб?ваецца ? яшчэ шырэйшым, наступным крузе.
Вось набл?жаецца яшчэ адз?н – школа з адвечным тапал?ным снегам на л?нейцы, са звонк?м хорам, ц?мура?цам?, першым? падораным? кветкам? ? прапановай сябраваць…
Наступны круг пашырае межы тваёй радз?мы ? ?б?рае ? сябе родную матул?ну вёску, дзе праходз?л? практычна ?се кан?кулы. Любая, любая ЛюбАнь! Водар л?пы, свежага сена, пах цёплага разморанага статку, як? пасв?ш разам з дзедам ?ванам. А вечарам? – танцы пад гармон?к. ? чаро?ная Купальская ноч!
Пастале?шы, ствараеш новы вял?к? круг: той куточак, дзе пусц?ла свае каран?, дзе пасял?лася створаная табой сям’я, дзе нарадз??ся твой парастачак – любая дачушка.
Але ня?мольны час роб?ць сваю справу ? дадае спачатку малюсеньк?, а потым усё большы, горк? круг. Гэта месца, куды ты прыходз?ш да сва?х родных. Пама?чаць, паплакаць, пагаварыць, пара?цца… Але, на жаль, н?кол? ?жо не атрымаеш адказу.
? здаецца мне, чым шырэйшыя гэтыя круг? ?спам?на?, тым больш упэ?нена ? моцна ста?ць чалавек на зямл?. Бо прырастае ён душой, як карэннем, да ?сяго, што дорага яго сэрцу, – бацьк?, суседз?, сябры, дом, вул?ца, горад… А яшчэ – краяв?ды, пах?, гук? – усё тое, што часцей ? часцей прыходз?ць у снах.
Вось так зно? ? зно? м?гцяць круг? ?спам?на? на вечаровай ро?нядз? майго жыцця. А ? ?х адб?ваецца дрыготкае адлюстраванне такой знаёмай мне дзя?чынк?. Дзя?чынк? з Горада Трынаццац? Масто?.


Метки:
Предыдущий: Замок художников, 2
Следующий: Ночь для чирикающих кеш