Спаць ужо кладзецца верасень...

***
Спаць ужо кладзецца верасень,
Каб кастрычн?кам прачнуцца.
? туман па?зе па верасу,
? кусты кал?ны гнуцца.
У ?мху л?с?цы свецяцца,
Дажываюць век абабк?…
Днём яшчэ хоць трох? лец?цца,
Але лета без аглядк?
У пажар бяжыць бярозавы
? хаваецца за лозам?,
Што стаяць ля рэчк? гнутыя
У вадзе яе – разутыя…

01. 10. 2018 г., Радашков?чы

Метки:
Предыдущий: TO YOU
Следующий: Свежы ветрык вее, кропелькi туману...