Заутра мы лес паедзем

За?тра мы ? лес паедзем
I сустрэнемся з мядзведзем.
Мы з мядзведзем пасябруем,
Пагуляем, патанцуем.

Мы пахлопаем хлоп–хлоп,
I патопаем топ–топ
I пакружымся вось так
Танцаваць мядзведзь мастак.

Мы захопiм балалайкi
У госцi сходзiм i да зайкi.
Не пужайся касавокi,
А пускайся з намi ? скокi.

Зайка–зайка, не ма?чы,
Паспявай i паскачы.
Нас не бойся, не бяжы,
Пакуляйся, пакружы.

I ва?чка праведаць трэба,
Пачастуем свежым хлебам.
I душу яму сагрэем,
Во?к адразу падабрэе.

Ах ты, шэранькi ва?чок,
Не хапай нас за бачок,
Лепей з намi пагуляй.
Па сябро?ску даганяй.

Шлях у лес ад нас няблiзкi,
Завiтаем i да лiскi.
Што жыве ? нары за гаем.
З ёй таксама пагуляем.

Лiска–лiска, падыйдзi.
Пашукай. Гуся знайдзi.
Калi знойдзеш – забяры,
Суп згатуеш у нары.

Лiска ? мiг знайшла гуся.
Вось i песенька ?ся.

1996

Метки:
Предыдущий: Заутра мы лес паедзем
Следующий: Памагальн к